20 гадоў таму ўступіла ў сілу Дэкларацыя аб суверэнітэце Беларусі
25 жніўня 1991 года яна набыла канстытуцыйны статус. Беларусь аднавіла сваю незалежнасць.
Вярхоўны савет БССР пасля правалу ГКЧП у Маскве ўслед за іншымі рэспублікамі Саюза прыняў рашэнне замацаваць незалежнасць краіны. Гэтага дамаглася ад пракамуністычнай большасці нешматлікая, але актыўная Апазіцыя БНФ у парламенце.
Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР была прынятая яшчэ 27 ліпеня 1990 года, аднак рэальную сілу яна набыла толькі ў жніўні 1991-га. Менавіта з гэтага дня наша краіна стала фактычна самастойнай. Праз тры тыдні, 19 верасня, БССР змяніла назву і дзяржаўныя сімвалы.
Фота — europeanbelarus.org