20 кастрычніка — Міжнародны дзень астраноміі
Яго звычайна адзначаюць у суботу кастрычніка, каля 1-й чвэрці Месяца. Сёлета такі зручны дзень якраз выпадае на 20-е чысло.
Міжнародны дзень астраноміі — перш за ўсё прафесійнае свята тых, чыя дзейнасць непасрэдна звязаная з астраноміяй. Яго таксама ладзяць з мэтай папулярызацыі навукі аб нябесных аб’ектах.
У Мінску Дзень астраноміі адзначаць імпрэзамі ў сталічным планетарыі. Усе ахвочыя змогуць бясплатна паглядзець у тэлескоп, паслухаць лекцыі, наведаць фотавыставу касмічных здымкаў. Гасцей таксама чакае дэманстрацыя сферычных фільмаў пад купалам планетарыя.