20 верасня — Дзень мытніка Беларусі

На той момант у Беларусі працавала ўсяго 4 арганізацыі, што сачылі за перамяшчэннем праз мяжу тавараў і грузаў. Але транзітнае становішча краіны запатрабавала шпаркага развіцця адпаведных службаў. На сёння існуюць 11 мытняў, апроч уласна Дзяржаўнага мытнага камітэту.

Дарэчы, словы “мыта”, “мытнік” і “мытня” з’явіліся ў сучаснай беларускай мове параўнальна нядаўна, таксама ў пачатку 1990-х гадоў. Цяперашні старшыня ТБМ Алег Трусаў, выступаючы перад дэпутатамі Вярхоўнага Савета, прапанаваў называць “таможню” старабеларускім словам “мытня”.