21% украінцаў хацелі б жыць у Беларусі
Не хацелі б жыць у нашай краіне 67% украінцаў.
Пра гэта сведчаць вынікі апытання сацыялагічнай групы “Рэйтынг”, якія надрукавала інфармацыйнае агенцтва УНІАН.
Таксама паводле дадзеных апытання, 43% грамадзян Украіны хацелі б жыць у Еўропе (не хацелі б — 45%), 30% хацелі б жыць у Расіі (не хоча там жыць 61%).
Фота — bymedia.net