22 красавіка — Міжнародны дзень Зямлі

Асноўнае мэтай гэтай глабальнай акцыі з’яўляецца прыцягненне ўвагі грамадства і кожнага чалавека да праблемаў Зямлі і яе навакольнага асяроддзя. Дзень Мацеры-Зямлі — так яшчэ называюць гэтае свята — дае магчымасць кожнаму жыхару планеты выказаць удзячнасць нашаму агульнаму вялікаму дому.

Штогод навукоўцы краін свету збіраюцца ў гэты дзень за круглым сталом для абмеркавання глабальных экалагічных праблем. У розных краінах ладзяць экалагічныя акцыі — канферэнцыі, выставы, закрыццё аўтамабільнага руху на ажыўленых вуліцах буйных гарадоў, прыборка тэрыторыі і пасадка дрэваў.