23 лютага ў Беларусі адзначаць салютам
Распараджэнне аб святочным феерверку ўтрымліваецца ў загадзе міністра абароны Юрыя Жадобіна:
“Дзеля адзначэння 95-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь 23 лютага 2013 года а 22:00 святочны салют трыццаццю залпамі будзе праведзены ў сталіцы Рэспублікі Беларусь горадзе-героі Мінску, крэпасці-героі Брэсце і абласных цэнтрах”, — інфармуе “Наша Ніва” са спасылкай на прэс-службу Мінабароны.