23 траўня адбудзецца суд над маладафронтаўцам Уладзімірам Шульжыцкім
Актывіста будуць судзіць а 14-й гадзіне ў судзе Савецкага раёна Мінска.
Уладзімір Шульжыцкі быў затрыманы 23 красавіка ў памяшканні Управы БНФ. Затрыманне праводзілі асобы ў цывільным, якія дзейнічалі досыць груба, паведамляе сайт Моладзі БНФ. Шульжыцкага даставілі ў Савецкі РУУС Мінска, дзе быў складзены пратакол аб дробным хуліганстве.