24-25 кастрычніка ў Брэсце пройдуць Дні венесуэльскай культуры
Праграма ўключае фільм, лекцыі ў школах і канцэрты.
Фільм “Брат” атрымаў Гран-пры Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю летась (Не блытаць з аднайменным расійскім фільмам – венесуэльскі распавядае пра сямейную драму).
На паказе чакаецца першы сакратар пасольства Венесуэлы ў Рэспубліцы Беларусь. Лекцыі ў школах маюць агульны назоў “Знаёмства з Баліварыянскай Рэспублікай Венесуэла”. У тэхнічным універсітэце выступіць група лацінаамерыканскай музыкі “Алі Прымера”. А ў Брэсцкім тэатры музыкі і драмы выставяць партрэты дзеячаў руху вызвалення Венесуэлы і дадуць сімфанічны канцэрт.
Нагадаем, група студэнтаў БрТУ нядаўна вярнулася з камандзіроўкі ў Венесуэлу. Яны выконвалі будаўнічыя работы.