24 красавіка пачынаецца Беларускі тыдзень моды
Паказ калекцыяў у межах Belarus Fashion Week будзе доўжыцца да 29 красавіка.
Свае калекцыі сезону восень-зіма 2012-2013 пакажуць вядучыя айчынныя дызайнеры: Tarakanova, Harydavets&Efremova, Boitsik, Davidova, сёстры Парфяновіч, Svetlana Todorskaya, Historia Naturalis, Kucherenko, Natasha Tsu Ran, O.Jen, Andrey Voroshkevich, Gaidarzhi ды іншыя, паведамляе БЕЛТА. Сярод гасцей — майстры з Расіі, Грузіі і Польшчы.
У сезоне 2012-2013 аргкамітэт мерапрыемства ставіць перад сабой задачу паказаць цесную сувязь подыумнай моды і швейнай вытворчасці. Дызайнеры прадставяць публіцы практычныя мадэлі, якія можна насіць штодня.
Дарэчы, наведнікі Belarus Fashion Week змогуць не толькі паглядзець новыя калекцыі, але і набыць вопратку. Для іх адкрыецца праект пад назвай Showroom.