25 траўня адзначаюць Дзень ручніка
Гэта дзень, калі аматары аўтастопу ўшаноўваюць памяць вядомага брытанскага пісьменніка Дугласа Адамса.
У сваім рамане “Аўтастопам па галактыцы” Адамс апісаў ручнік як незаменную для аўтастопера рэч:
“Ручнік, бадай што, самы неабходны прадмет у побыце турыста. Штам у чым яго каштоўнасць вызначаецца практыкай: у яго можна загарнуцца, вандруючы па халодных месяцах Беты Яглана; ім можна накрыцца, як коўдрай, начуючы пад зорамі… на ім зручна ляжаць на пяшчаных пляжах… ім можна размахваць, падаючы сігналы бедства… Аднак значна больш важнае псіхалагічнае значэнне ручніка. Паводле невытлумачальных прычын, калі страг (не аўтастопер) даведваецца, што аўтастопер мае з сабой ручнік, то аўтаматычна мяркуе, што ён мае зубную пасту, флягу, компас, плашч, скафандр і г.д.”