29 красавіка — Міжнародны дзень танца
Свята адзначаецца з 1982 года па ініцыятыве ЮНЭСКА. Яно прымеркаванае да ўгодкаў з дня нараджэння французскага балетмайстра Жана-Жоржа Навэра.
Навэр нарадзіўся 29 красавіка 1727 года і памёр 19 кастрычніка 1819. Ён увайшоў у гісторыю як рэфарматар і тэарэтык харэаграфічнага мастацтва, “бацька сучаснага балета”. У 1759 годзе выйшла яго знакамітая праца “Лісты пра танец і балеты”, дзе Навэр абгрунтаваў прынцыпы балета-п’есы, які ўвасабляецца сродкамі пантамімы і танца ў супрацы кампазітара, харэографа і мастака.
У дзень яго нараджэння сваё прафесійнае свята адзначаюць усе танцоры — ад артыстаў класічнага балету да сучасных аматарскіх калектываў.