30 верасня — Міжнародны дзень перакладчыка

Дату абралі невыпадкова — 30 верасня 420 года памёр Геранім Стрыдонскі, адзін з чатырох лацінскіх айцоў Царквы, пісьменнік, гісторык і перакладчык.

Менавіта яго прадстаўнікі гэтай прафесіі лічаць сваім апекуном. Дарэчы, Гераніма Стрыдонскага аднеслі да ліку святых. Ён быў чалавекам магутнага інтэлекту і агнявога тэмпераменту, шмат вандраваў і ў маладосці здзейсніў пілігрымку ў Святую Зямлю.  У 386 годзе ён пераклаў на лацінскую мову Стары і Новы Запаветы. Апроч таго, ёсць меркаванне, што Геранім быў стваральнікам глаголіцы — адной з першых славянскіх азбук.