32 беларусы пацярпелі ў ДТЗ на Херсоншчыне ва Украіне

Аўтобус CETRA, у якім 46 беларускіх грамадзянаў вярталіся ў Мінск з пасёлка Чарнаморскае ў Крыме, сутыкнуўся з грузавым мікрааўтобусам Ford Transit. Пасля сутыкнення аўтобус перавярнуўся на бок і ў яго ўрэзаўся легкавік ЛАДА, інфармуе РИА Новости.

У выніку здарэння ў лякарні трапілі 35 чалавек, у тым ліку 32 беларусы, чацвёра з іх знаходзяцца ў цяжкім стане.