356 чалавек хацелі скасаваць царкоўныя шлюбы
Столькі заяваў атрымала Пінская епархіяльная ўправа.
Пра гэта ў эфіры тэлеканала “Варяг” паведаміў яе сакратар пратаіерэй Канстанцін Балакай. У 2012 годзе ў гэтую ўстанову паступіла 356 заяваў ад пінчукоў, якія прасілі скасаваць царкоўны шлюб і даць дазвол на паўторнае вянчанне. Аб тым, колькі прашэнняў было задаволена, святар не паведаміў.
Вядома, што Праваслаўная царква адмоўна ставіцца да разводаў. Аднак, як высветлілася, скасаваць царкоўны шлюб цалкам верагодна, праўда, зрабіць гэта можа толькі архіерэй. У спісе падставаў для развянчання ёсць нявернасць, венерычныя ці псіхічныя захворванні, алкагалізм і наркаманія, крымінальнае пакаранне.
Фота — bymedia.net