470 мінчан ужо здалі кроў для пацярпелых
Яшчэ 400 чакаюць сваёй чаргі. Пра гэта паведаміў БЕЛТА дырэктар РНПЦ гематалогіі і трансфузіялогіі Міхаіл Патапнеў.
"Хачу адзначыць, што сярод донараў вельмі шмат маладых людзей, што немалаважна і радуе", — падкрэсліў суразмоўца. Ён адзначыў, што ў Мінску забор крыві павялічыўся амаль у два разы.
Фота: nn.by