5 лістапада — Сусветны дзень мужчын

Ідэю экс-прэзідэнта СССР падтрымаў магістрат Вены, а таксама аддзяленні ААН у Аўстрыі і шэраг міжнародных арганізацый. Гарбачоў быў прызначаны прэзідэнтам Сусветнага дня мужчын, а само свята арганізатары прывязалі да першай суботы лістапада і ўручэння адмысловай — мужчынскай — прэміі ў сферах палітыкі, навукі, бізнэсу, культуры і мастацтва.

Прэмія вось ужо пяць гадоў як перастала існаваць — але свята засталося. Зрэшты, існуе яшчэ адно вельмі падобнае свята — Міжнародны мужчынскі дзень. Яго адзначаюць 19 лістапада. Гэты дзень яго заснавальнікі прадставілі як "ідэю, скіраваную на дасягненне гендарнага балансу".