69 населеных пунктаў засталіся без току
Віной стаў моцны вецер.
Як паведамляе БЕЛТА, без электраэнэргіі засталіся населеныя пункты ў Клімавіцкім, Бабруйскім і Асіповіцкім раёнах Магілёўшчыны. На раніцу 30 чэрвеня наступствы стыхіі ліквідаваныя.
Таксама моцны вецер пашкодзіў дахі будынкаў у Рагачоўскім раёне Гомельшчыны і Пухавіцкім раёне Міншчыны.