7 красавіка — Сусветны дзень аховы здароўя

Паводле падлікаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, да 2050 года стане ў чатыры разы болей 80-гадовых людзей, а колькасць тых, каму 65 і болей, перавысіць колькасць дзяцей, малодшых за 14 год.

Такім чынам, медыкі заклікаюць людзей сачыць за сваім фізічным і псіхічным станам цягам усяго жыцця. Гэта дазволіць заставацца здаровым і незалежным у сталым узросце. Старэнне — працэс непазбежны, аднак яго тэмпы можна знізіць, калі весці здаровы лад жыцця. А ў Еўропе 2012 год абвешчаны годам актыўнай старасці.