70% беларусаў задаволеныя жыллёвымі ўмовамі?
Па афіцыйнай статыстыцы, колькасць “хутчэй не задаволеных” і “зусім незадаволеных” жыллём прыкладна супадае з даўжынёй чаргі на паляпшэнне жыллёвых умоваў.
Паводле апытанкі хатніх гаспадарак, якую правёў Белстат, аж 70,6% беларусаў здаволеныя сваімі жыллёвымі ўмовамі. Летась такіх было на 4% менш.
Сярод незадаволеных у гарадах большасць скардзіцца на адсутнасць асобнага жылля ці на недахоп квадратных метраў, а на вёсцы ― на адсутнасць прыбіральняў.
У Беларусі каля 3 мільёнаў 870 тысяч хатніх гаспадарак. Зусім незадаволеных жыллём ― менш за 290 тысяч, а не занадта задаволеных ― яшчэ каля 850 тысяч, падлічвае "Комсомольская правда в Белоруссии". Пры гэтым у чарзе на жыллё стаіць больш за 800 тысяч сем'яў і асобных грамадзянаў… Статыстыка ― дзіўная штука!
Фота: realt.onliner.by.