750 студэнтам Палескага ўніверсітэту няма дзе жыць (фота)
У Пінску 750 студэнтаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэту могуць застацца без інтэрнатаў
Праз эканамічны крызіс будаўнікі не здолелі своечасова здаць у эксплуатацыю аб’екты Палескага ўніверсітэту. Напрыклад, новы навучальны корпус з інтэрнатам павінен быў пачаць працу яшчэ ў сакавіку. Але дабудуюць яго толькі ў лістападзе. А так званая “студэнцкая вёска” так і не адкрыецца 1-га верасня. Яшчэ адна “студэнцкая вёска” хутчэй за ўсё так і не будзе пабудаваная. Прынамсі, на прызначанай для гэтага пляцоўцы будаўнічыя працы пакуль не пачаліся.
Каб зняць напружанне, кіраўніцтва ВНУ вырашыла ставіць дадатковыя ложкі ў пакоях дзейных інтэрнатаў. Ёсць прапанова нават выкарыстаць плавучы гатэль, у якім могуць размясціцца 23 чалавекі.

Навучальны корпус

Студэнцкая вёска

Студэнцкая вёска
Фота: Еўрарадыё