78% беларусаў адмаўляюцца ад бальнічнага на карысць працы

Згодна з законам, права на бальнічны ліст у Беларусі маюць усе работнікі, на якіх распаўсюджваецца дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне. Аднак, як сведчаць вынікі апытання, 78% беларусаў у 2011 годзе выходзілі на працу, нягледзячы на хваробу.

Пра тое, што яны рабілі выбар на карысць свайго здароўя, паведамілі 20% Рэшта альбо не працавала, альбо не хварэла. У апытанні прынялі ўдзел 1748 чалавек.