8-9 сакавіка юдэі адзначаюць свята Пурым

У Пурым ладзяць своеасаблівы карнавал, так званы Пурымшпіль. Дарослыя і дзеці пераапранаюцца ў розныя касцюмы, апранаюць маскі, часам наладжваюць вялікае карнавальнае шэсце.

Падчас Пурыма прынята пасылаць падарункі сябрам і сваякам. Звычайна гэта слодычы — не меней за два віды.