8 кастрычніка — Дзень работнікаў культуры
Гэта прафесійнае свята для 65 тысяч чалавек, якія прадстаўляюць каля 9 тысяч арганізацый культуры.
Работнікаў гэтай сферы рыхтуюць у Беларукай акадэміі мастацтваў, а таксама ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і Беларускай акадэміі музыкі ды іншых навучальных установах. На сёння каля 7 тысяч студэнтаў дзяржаўных і недзяржаўных ВНУ вывучаюць дысцыпліны, звязаныя з культурай.
За апошні год у Беларусі 5 чалавек атрымалі званне “народны артыст”, 11 — сталі “заслужанымі артыстамі”. Узнагародамі Міністэрства культуры былі адзначаныя 329 чалавек.