8 кіраўнікоў “Брэстаблаграсэрвісў” пазбавяцца сваіх пасадаў

Як паведамляе газета “Заря”, летась асобныя райаграсервісы незаконна прадалі 23 тысячы тон калійных угнаенняў камерцыйным структурам. Такія выпадкі адбыліся ў Баранавіцкім, Бярозаўскім, Брэсцкім, Івацэвіцкім, Камянецкім, Лунінецкім і Столінскім раёнах. Таму намеснік гендырэктара “Брэстаблаграсэрвісу” і кіраўнікі структураў прадпрыемства ў названых раёнах будуць звольненыя.