8 лютага пачне тэставае вяшчанне тэлеканал "Беларусь-3"

"Беларусь-3" закліканы фарміраваць нацыянальны партрэт самаідэнтычнасці беларускай культуры і беларускага грамадства ў цэлым пры дапамозе сучасных медыйных рэсурсаў, адзначае cайт nn.by.

Між іншым, на новым тэлеканале будзе выходзіць "Калыханка", якую цяпер маленькія тэлегледачы бачаць на "Беларусь-1".

Фота — bymedia.net