9 чэрвеня ў Мінску — школьныя выпускныя
9 636 юнакоў і дзяўчат атрымаюць у гэты дзень атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі.
Апроч таго, 13 670 навучэнцаў сёлета заканчваюць базавую школу, інфармуе БЕЛТА. Выпускныя вечары традыцыйна пройдуць у школах, іх пачатак а 20.00. Час заканчэння гэтых імпрэзаў могуць вызначаць самі ўстановы адукацыі — па ўзгадненні з адміністрацыямі раёнаў. Некаторыя выпускныя адбываюцца не ў школах, а на базе сацыяльна-культурных установаў, напрыклад тады, калі памяшканне школ невялікае. Па традыцыі выпускнікі могуць сустрэць світанак, галоўнае, каб гэта адбывалася арганізавана і пад кантролем установаў адукацыі і бацькоў.
Як звычайна ў дні выпускных у сталіцы абмяжуюць продаж піва і слабаалкагольных напояў. Іх немагчыма будзе набыць у краме з 15.00 9 чэрвеня да 8.00 10 чэрвеня.