Абама будзе пералічваць 5% свайго заробку ў бюджэт ЗША
Ён будзе рабіць гэта кожны месяц на знак салідарнасці з чыноўнікамі, якія пацярпелі ад скарачэння бюджэтных выдаткаў.
Як адзначае РБК, прэзідэнцкі заробак Абамы цяпер складае 400 тысяч долараў у год. Адмова ад 5% азначае, што кожны месяц ён будзе пералічваць у бюджэт 1667 долараў. Прэзідэнт хоча трымацца гэтай меры да канца 2013 года.
Раней кіраўнік Пентагона Чак Хейгел паабяцаў падрэзаць свой заробак на суму, роўную выплатам за 14 працоўных дзён. Гэта звязана са скарачэннем заробкаў супрацоўнікам Пентагона. У бліжэйшыя 14 тыдняў адзін дзень у тыдзень яны будуць працаваць бясплатна.
Меры жорсткай эканоміі набылі моц у ЗША з 1 сакавіка. Да канца года ўлады краіны плануюць зэканоміць каля 85 мільярдаў долараў.
Фота — iport.info