Абама сустрэўся з Далай-Ламай
Сустрэча прайшла ў Вашынгтоне і выклікала гнеўную рэакцыю Кітая.
Гутарка паміж амерыканскім прэзідэнтам і духоўным лідарам Тыбету ў фармаце "з воку на вока" доўжылася 45 хвілін.
Сусветныя СМІ паведамляюць, што Абама выказаў рашучую падтрымку абароне правоў чалавека ў Тыбеце.
Варта заўважыць, што сустрэча ў Вашынгтоне выклікала вострую рэакцыю з боку Пекіна. Кітайскія ўлады заявілі, што гэтая сустрэча нанесла ўрон адносінам дзвюх краін.