Абаронца БАТЭ Дзяніс Палякоў атрымаў траўму ў Іспаніі
Здарылася гэта на ранішняй трэніроўцы.
Пасля абследавання высветлілася, што ў футбаліста пашкоджанне цягліц сцягна. Дзяніс Палякоў (на здымку справа) не зможа паўнавартасна трэніравацца на працягу як мінімум трох тыдняў, паведамляе афіцыйны сайт ФК БАТЭ. Такім чынам, старт чэмпіянату Беларусі ён прапусціць. Не згуляе Палякоў і ў бліжэйшых таварыскіх матчах нацыянальнай зборнай.
Фота — fcbate.by