Абаронцу Уручча далі штраф і арыштавалі
Леаніда Мажальскага арыштавалі на 5 сутак і далі 2 мільёна рублёў штрафу.
З залы суда Мажальскага павезлі ў турму на Акрэсціна, перадае Радыё "Свабода". Нагадаем, што Мажальскі — намеснік старшыні жыллёва-будаўнічага кааператыву і актыўны сябра ініцыятыўнай групы супраць ушчыльнення Уручча. Жыхары гэтага мінскага мікрараёна пратэстуюць супраць пабудовы каля іх дома для спецназу.
Мажальскага затрымалі 6 ліпеня, калі ён перашкаджаў будаўнікам усталяваць будаўнічую пляцоўку. Тады на мужчыну склалі тры адміністрацыйныя пратаколы — за арганізацыю несанкцыяванага сходу, перашкоду будаўнікам і супраціў міліцыі.
Фота — svaboda.org