Абраная "Міс Мінск-2011" (фота)

Конкурс прыгажосці прайшоў 9 верасня ў сталічным Палацы спорту. Пераможца атрымала карону з белага золата, упрыгожаную дыяментамі і тапазамі. Дзяўчына прызналася, што сёлета яшчэ ніводнага разу не была на занятках — так рыхтавалася да конкурсу, піша “Наша Ніва”.

Ульяна Валахоўская была самай высокай сярод канкурсантак — яе рост 181 см. У той жа час яна зусім худзенькая, важыла на момант конкурсу ўсяго 53 кг, абхоп грудзяў 81 см, талія — 60 см, а абхоп клубаў — 93 см.

Пераможцы дастаўся грашовы прыз 30 мільёнаў рублёў (каля 3,6 тысяч долараў па рынкавым курсе).

Фота — bymedia.net