АБСЕ не прызнае выбары ў Казахстане дэмакратычнымі

Нагадаем, што выбары ў казахстанскі парламент прайшлі ўчора. Па выніках галасавання пераважная большасць мандатаў ў ніжняй палаце парламента дастаецца кіруючай партыі "Нур Атан", якая набрала больш за 80% галасоў, паведамляе ВВС.

А вось місія назіральнікаў СНД раней заявіла, што выбары ў Казахстане "былі адкрытымі, празрыстымі і прайшлі ў адпаведнасці з заканадаўствам краіны і існуючымі дэмакратычнымі нормамі". Аналагічную ацэнку выбарам у Казахстане далі і назіральнікі ад Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.