АБСЕ сур'ёзна заклапочана судамі па справе Плошчы ў Беларусі

Сур'ёзную заклапочанасць у сувязі з пачаткам у Беларусі судовых працэсаў па справе пра масавыя беспарадкі ў снежні мінулага года выказаў у чацвер дзейсны старшыня АБСЕ, міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс, паведамляе "Газета.Ru".

"Жадалася б падкрэсліць, што свабода сходаў з'яўляецца адным з асноўных дэмакратычных правоў. У прыватнасці, выклікае заклапочанасць той факт, што першы працэс часткова праходзіў у кабінеце суддзі. Гэта недапушчальна. Я таксама заклапочаны паведамленнямі пра пазбаўленне ліцэнзій шэрагу адвакатаў, якія выступалі ў якасці абаронцаў. Неабходзен маніторынг з боку АБСЕ за далейшым правядзеннем падобных судовых працэсаў, каб краіны-ўдзельніцы маглі атрымаць аб'ектыўную адзнаку таго, што адбываецца", - заявіў Ажубаліс.

Па дадзеных беларускіх праваабаронцаў, па крымінальнай справе пра масавыя беспарадкі праходзяць 42 абвінавачваных, у тым ліку пяць экс-кандыдатаў у прэзідэнты.