11 кастрычніка ў школах і бальніцах сталіцы пачалі ўключаць ацяпленне

У чацвер цяпло прыходзіць у дзіцячыя садкі, школы, бальніцы, музеі, архівы і бібліятэкі, паведамляе БЕЛТА.

З сярэдзіны наступнага тыдня ў сталіцы пачнуць падключаць да цяпла і жылыя дамы. Цяпло пададуць паступова — падключаць будуць па 20% дамоў у дзень. Працэс расцягваецца прыкладна на тыдзень.