У пятніцу ў жылых дамах Мінска адключаць ацяпленне
Нагодай стаў спрыяльны прагноз надвор'я.
Ацяпляльны сезон нейкі час працягнецца для дзіцячых садкоў, школаў, лячэбна-прафілактычных, медычных, навучальных установаў, музеяў, дзяржаўных архіваў і бібліятэк.
Як нагадвае БелаПАН, некалькі дзён таму падача цяпла была спыненая ў грамадскіх, адміністрацыйных будынках і прамысловых прадпрыемствах.
Дарэчы, як паведамляюць інфармагенцтвы, 19 красавіка ацяпляльны сезон закончыцца і ў Віцебскай вобласці.
Сіноптыкі: у пятніцу чакаецца да 19-22 цяпла, месцамі дождж
Фота — million.by