Ад 1 ліпеня зноў падаражэлі цыгарэты

Напрыклад, цыгарэты беларускіх марак “Кронан” падаражэлі на 3,3% да 3.050 рублёў за адзін пачак. “Магнат” цяпер каштуе 3.100 рублёў (таксама рост коштаў на 3,3%). “Мінск 5 Superslims” падрос у цане на 7,2% і цяпер яго можна набыць за 3.700, інфармуе БелаПАН.

“Фэст”, “Фэст 7” каштуюць цяпер 2.900 рублёў, NZ 8, NZ 10 — 3.650. Queen Charm, Queen Eleganse, Queen Menthol, Queen Elite Superslims, Queen Superslims — дасягнулі ў кошце 3.600 рублёў. VIP падаражэў на 15,2% і цяпер каштуе 5.300, "Карона" — на 6% да 3.700 рублёў.

Кошты на цыгарэты міжнародных марак Viceroy падвышаныя на 9,3% да 5.900 рублёў за адзін пачак, Pall Mal — на 9,1% да 6.000, Lucky Strike — на 6,7% да 8.000, Kent — на 10% да 11.000, Winston — на 6,7% да 8.000, Monte Carlo — на 9,1% да 6.000, West — на 8,1% да 6.700, Golden Gate — на 10,2% да 5.400 рублёў.

Цана на Magna Blue і Magna Red усталяваная на узроўні 3.900 рублёў за пачак, Сamel Black і Camel White — 8.600, Winston XSense Blue і Winston XSense Silver — 8.200.