Ад Андрэя Саннікава з "Віцьбы-3" прыйшоў кароткі ліст

Па звестках "Хартыі'97", палітвязень піша, што атрымаў перадачу. Саннікаў адзначае, што спрабуе паведаміць пра тое, што з ім адбываецца, але лісты не праходзяць.

На думку Ірыны Халіп, з яе мужам штосьці адбываецца. "Гэта могуць быць катаванні, галадоўка, цяжкая хвароба. І ўлады спрабуюць схаваць гэта любым спосабам. А гэты ліст прапусцілі выключна дзеля таго, каб іх не западозрылі, што яны прысвоілі сабе перадачу", — мяркуе жонка палітвязня.