Ад атручвання грыбамі памерлі 13 чалавек

Агулам сёлета ў нашай краіне былі зарэгістраваныя 126 выпадкаў атручванняў грыбамі. Найбольш пацярпела жыхароў сталіцы — 59 чалавек.

Медыкі адзначаюць, што прычына гэтага ў няведанні грыбоў, ігнараванні правілаў іх збору і прыгатавання, паведамляе БелаПАН.