Ад беларускіх уладаў патрабуюць вызваліць затрыманых украінцаў (відэа)
Сёння а 12-й гадзіне каля беларускай амбасады ў Кіеве пройдзе акцыя.
Яе ўдзельнікі намераныя патрабаваць вызвалення затрыманых на Дні Волі ў Мінску сяброў “Нацыянальнага Альянсу”. Калі ўкраінцы не будуць вызваленыя бліжэйшым часам, акцыі каля амбасады працягнуцца да моманту іх вызвалення, паведамляе прэс-служба ўкраінскай арганізацыі.
Кіраўніца “Нацыянальнага Альянсу” Мая Масквіч звярнулася з лістом да міністра замежных справаў Украіны Леаніда Кажары. Яна просіць прыкласці ўсе намаганні для найхутчэйшага вызвалення затрыманых і іх бяспечнага вяртання ва Украіну.
Нагадаем, што 24 сакавіка ў Мінску беларускія міліцыянты затрымалі трох актывістаў усеўкраінскай моладзевай арганізацыі “Нацыянальны Альянс”. Украінцы прыехалі ў Беларусь, каб прыняць удзел у штогадовым святкаванні Дня Волі.