Ад Міколы Статкевіча прыйшоў чарговы ліст

З ліста вынікае, што ціск на палітыка ўзмацняецца, адзначае nn.by. Статкевіч піша, што ад імя начальніка атрада яму аб’явілі вымову па штучна прыцягнутай нагодзе. На думку палітвязня, яго хочуць прымусіць напісаць прашэнне аб памілаванні. Ён адзначае, што не будзе пісаць такое прашэнне. Палітык таксама просіць, не хвалявацца за яго.

Нагадаем, што па "справе 19 снежня" Статкевіча асудзілі на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У дадатак да таго 15 студзеня яго перавялі ў магілёўскую турму №4.

Фота — bymedia.net