Ад пачатку лета ў Беларусі заблукалі 30 чалавек
У міліцыю паступіла больш за 30 заяваў аб знікненні грамадзян, якія сышлі ў лес за грыбамі і ягадамі. Шасцярых з іх дагэтуль не знайшлі, паведамляе БелаПАН.
У міліцыі гавораць, што праблема знікнення грыбнікоў і ягаднікаў для Беларусі заўсёды была актуальнай. У мінулым годзе ў лясах заблукалі 118 чалавек. 85 з іх былі пенсіянерамі. З гэтых 118 толькі 62 чалавекі вярнуліся самі, альбо былі знойдзеныя ратавальнікамі. Нярэдка блуканні па лесе сканчаюцца смерцю. У 2010 годзе так скончылі сваё жыццё больш за 30 чалавек, 21 з іх — у Мінскай вобласці.