Ад паводкі ў Краснадарскім краі пацярпелі 12 тысяч 71 чалавек
134 чалавекі загінулі, 320 звярнуліся па медыцынскую дапамогу, у тым ліку 48 дзяцей, перадаюць інфармагенцтвы.
Аператыўны штаб пры Міністэрстве ўнутраных справаў Расіі і МНС не падаюць інфармацыю аб зніклых без вестак. Нагадаем, што 6 ліпеня на шэраг раёнаў Краснадарскага краю абрынуліся моцныя залевы, якія выклікалі паводку.
У пацярпелых раёнах пашкоджаныя сістэмы энергазабеспячэння, газазабеспячэння і водазабеспячэння. Акрамя таго, у Краснадар’і быў парушаны аўтамабільны і чыгуначны рух.