Ад сёння даражэюць камунальныя паслугі

Аплата "камуналкі" ўзрасце прыкладна на 9%. Так, плацяжы сям'і з трох чалавек, якая жыве ў тыпавой двухпакаёвай кватэры агульнай плошчай 48 кв. м, узрастуць на 17 тысяч рублёў. У тым ліку, на 10 тысяч узрасце аплата за ацяпленне, а на 7 тысяч — за водазабеспячэнне і каналізацыю.

У выніку такой сям'і ў ацяпляльны перыяд трэба будзе плаціць за "камуналку" 216 тысяч рублёў, а летам — каля 140 тысяч.

Чыноўнікі нагадалі, што для насельніцтва тарыфы на паслугі водазабеспячэння і каналізацыі не пераглядаліся з лютага 2011 года.

Фота — ByMedia