Ад сёння падаражэў праезд у грамадскім транспарце
Кошт аднаго талона ў сталіцы складае 1300 рублёў.
Ранейшая цана была 950. Гэта першае з запланаваных падаражанняў. Мінсктранс звярнуўся ў Міністэрства эканомікі з прапановай падвысіць кошт праезду да канца года да 1800 рублёў. Таксама сёння ў Мінскай вобласці даражэе прыгарадны транспарт. Павелічэнне коштаў складзе амаль 80%.
Кошт на паслугі транспартнікаў павялічыўся па ўсёй Беларусі. У абласных і раённых цэнтрах кошт адной паездкі цяпер каштуе 1100 рублёў.