Ад выбуху міны ў Афганістане загінулі сямёра дзяцей

Па адной з версій, адно з дзяцей наступіла на самаробную міну, у выніку чаго адбыўся магутны выбух. Ён забіў усіх на месцы. Па іншай версіі, дзеці пацягнулі за провад, які прывёў механізм у дзеянне. Загінулым было ад 7 да 14 гадоў.

У тым, што здарылася ўлады вінавацяць тэрарыстычную арганізацыю Талібан, прадстаўнікі якой не раз закладвалі міны ў Тайвары, спрабуючы атакаваць паліцэйскіх. Кіраўнік паліцыі паведаміў, што пару дзён таму баевікі ужо нападалі на блокпост. Цяпер сілы бяспекі ў гэтым раёне плануюць правесці контртэрарыстычную аперацыю, інфармуе БелТА.