Адэса-Броды пачынае працаваць на Мазыр

Пра гэта паведаміў сёння ў Гомелі першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, перадае БЕЛТА.

Паводле яго словаў, танкер з азербайджанскай нафтай, якая будзе замяшчаць, згодна са сволавай дамовай, венесуэльскую нафту, ужо прышвартаваўся ў марскім порце.

Сёлета паводле падобнай схемы плануецца пракачаць каля 4 млн тон вуглевадароднай сыравіны.