Адэсіт з'ездзіў у Нясвіж за тры тысячы долараў

Мужчыну злавілі ў нецвярозым стане за рулём “Мэрсэдэса”. Кіроўца прасіў міліцыянтаў не везці яго на медыцынскі агляд і паклаў стодоларавую купюру ім у машыну. Хабар супрацоўнікі ДАІ не прынялі, а склалі пратакол.

Днямі суд вынес пакаранне — штраф у 24,5 мільёны рублёў. Акрамя штрафу ў даход дзяржавы пайшлі і 100 долараў.