Адліга пачнецца ў аўторак, чакаецца да 5 цяпла
Пра гэта паведамляе галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.
"У Беларусі яшчэ прадаўжаецца перыяд халоднага надвор'я, які адзначаецца больш за дзесяць дзён, але ўжо ў бліжэйшы час чакаецца пацяпленне. Апошнім халодным днём у зацяжной анамаліі стане панядзелак, пасля чаго рэзка пачне цяплець", — цытуе словы Парашчук БЕЛТА.
Паводле яе слоў, 24 снежня цёплы атмасферны фронт з заходняй Еўропы перамесціцца на тэрыторыю Беларусі. Менавіта ён прынясе складаныя ўмовы надвор'я: узмоцніцца вецер, пачнуцца снегапады, завеі, на дарогах утворацца снежныя заносы.
У аўторак, 25 снежня, рэзка пацяплее на ўсёй тэрыторыі Беларусі, у паўднёвых рэгіёнах краіны чакаецца адліга. На большай частцы тэрыторыі прагназуюцца ападкі ў выглядзе снегу, пераходзячага ў дождж, галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад 3 градусаў марозу да 3 градусаў цяпла, у паўднёва-заходніх раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей чакаецца да плюс 4-5 градусаў.
Як расказала галоўны сіноптык, такое надвор'е захаваецца 26-28 снежня.
Сіноптыкі: у нядзелю ўдзень чакаецца да 15 марозу, снег
Фота — bymedia.net