Аднаўляецца разгляд справы аб закрыцці “Нашай Нівы”
Ужо 12 ліпеня ў Вышэйшым гаспадарчым судзе адбудзецца чарговае паседжанне.
Калі суд возьме бок Міністэрства інфармацыі, найстарэйшая беларуская газета страціць магчымасць легальна выдавацца ў Беларусі.
Нагадаем, што паралельна праходзіць працэс “Народнай Волі”. Ёй таксама пагражае закрыццё.