Адраджэнне вёскі працягваецца

Урад прадставіў на зацвярджэнне новую дзяржпраграму развіцця сельскіх тэрыторый на 2011-2015 гады.

"Гэта чацвёртая па ліку аграрная праграма. Ёй папярэднічалі тры, выкананне якіх дазволіла нам не толькі пераадолець сур'ёзнае падзенне галіны ў постперабудоўчыя гады, але і дамагчыся яе дынамічнага росту. Дзякуючы гэтаму мы забяспечылі харчовую бяспеку Беларусі, тым самым стварылі трывалую аснову для сацыяльна-палітычнай стабільнасці нашага грамадства", — цытуе БЕЛТА Лукашэнка.